Заўзятыя спрэчкі пра месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі пачаліся адразу пасля ягонай смерці. Ужо ў 1818 г. у Парыжы быў выраблены медаль з партрэтам генерала. На адваротным баку меўся надпіс на лаціне: «Нарадзіўся ў 1746, Сяхновічы. Княства Літоў скае ў Польшчы. Памёр у 1817».