Начало—— Виртальные экскурсии —— ——Беловежская пуща——   
ВоротаМуравейникСосныЛесникЛиственный лес
ПапоротникДуб ПатриархДуб ПатриархДуб ПатриархСосна Великан
Сосна ВеликанБеловежская пущаБальзамЛесные цветыМох
ПрудЛебедь-шипунБеловежская пущаЛебедь-шипунПлющ
Беловежская пущаБеловежская пущаБеловежская пущаБеловежская пущаКупальня диких кабанов
Беловежская пущаЛесничествоЛосьРысьЗубр
ЗубрЗубрЭкскурсияЛабораторияЕжик
Теннисный кортСкульптураМузей Беловежская пущаЗаболоченный участокГостиница
ГостиницаСимвол пущиВъезд
Уладзiмiр Караткевiч:
ПРАДМОВА ДА КНІГІ «БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА»
На самым захадзе маёй Беларусі ляжыць Белавежская пушча. Гэта адзін з апошніх астравоў таго першабытнага лесу, які пакрываў у старадаўнія часы ўсю Еўропу. Тут зусім не рэдкасць дрэвы ў паўтысячы год. Тут з незапамятных часоў вольна жыве зубр. Магутны, як сама зямля, і старажытны, як яе запаветныя нетры.
Адвечная цішыня. I шолах дрэў. I тупат зубрыных статкаў. Таксама як і ў каменным веку.
I побач з гэтым сляды далікатнага любоўнага ўмяшання чалавека: стагі, каб падкармідь узімку звяроў, музей, хаткі егераў, сучасная гасцініца. Для праўнукаў сваіх беражэ чалавек кожную кветку, кожнае дрэва, жывёл і птушак.
I такуюць, такуюць раніцай глушцы. Да штучнага возера цягнуцца дяжкія сляды япрукоў. Трубіць ў нясытай страсці алень. Дзікі вінаград абвівае буралом. I палюе на янотаў егер. I клічуць-клічуць белыя лебедзі, б'юць на рэках пудовыя шчупакі, шумяць сонечныя дубы і грабы. I чырванеюць падасінавікі. I дымок ад ранішняга вогнішча змешваецца з туманам.
Усе тэта — пушча. Усе тэта — неўміручая душа яе. Яна цудоўная, як душа нашага народа. Калі вы стаміліся, калі хочаце прыпасці вуснамі да вечна жывой крыніцы жыцця — прыйдзіце сюды, у найдзівоснейшы куток зямлі. Бо тут — фарпост чалавечнасці, літасці чалавека да прыроды, сястры нашай.

 
Яндекс.Метрика