Наша Нива:
ЗУБРЫ — найбольшые памеж зьвероў, якие ёсць цяпер у Эўропи. Кались яны жыли близка на ўсей Эўропи, але памалу згинули. Цяпер жывуць тольки ў Велавежскай пуш-чы—ў Гродзенскай губ., дый то их тамака ўсяго каля 350 штук.—Зубр падобны трохи да быка дзикаго, тольки з горбам и грывай, ды барадой лахматай; ўвесь абросшы доўгай шэрсцью. Жыве ён доўга—па 30—50 гадоу. Стары зубр бывае даўжыни каля 5 аршыноў,
а важыць 30 або 40 пудоў.